Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

пятница, 14 января 2011 г.

Выстаўка ўнікальных фотаздымкаў першай паловы ХХ ст. беларускага протаіерэя-фотааматара Паўла Валынцэвіча

З 14 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстаўка ўнікальных фотаздымкаў першай паловы ХХ ст. беларускага протаіерэя-фотааматара “Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя”.

На выстаўцы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь упершыню будуць прадстаўлены каля 130 фотаработ Паўла Валынцэвіча. Асноўная частка экспазіцыі – лічбавыя фатаграфіі, выкананыя з аўтэнтычных негатываў аўтара. Акрамя гэтага ўвазе наведвальнікаў прапанаваны лічбавыя копіі аўтарскіх фатаграфій з сямейнага архіва ўнучкі Паўла Валынцэвіча Людмілы Мікалаеўскай-Валынцэвіч, а таксама арыгінальныя негатывы на шкле з прыватных збораў Дмітрыя Сярэбранікава і Ігара Сурмачэўскага.

 

Павел Канстанцінавіч Валынцэвіч (1875 - 1962) – праваслаўны святар, асоба яркая і шматгранная, сучаснік Льва Талстога, Антона Чэхава, Іаана Кранштадскага. Будучы фотааматар нарадзіўся ў мястэчку Вялікая Бярэставіца Гродзенскай губерні, у беднай шматдзетнай сям'і дыякана мясцовай царквы. У 1897 г. скончыў Віленскую Духоўную семінарыю і 65 год свайго жыцця аддаў служэнню Богу. Быў псаломшчыкам, пасля пасвяшчэння ў сан святара ў 1899 г. стаў настаяцелем царквы ў сяле Касута на Вілейшчыне, пазней – Свята-Нікольскага храма вёскі Узмёны (Міёрскі район), у якой праслужыў 43 гады. У 1902-1904 гг. служыў школьным інспектарам у мястэчку Дзісна.

Паўстагоддзя Павел Валынцэвіч не раставаўся з фотаапаратам. Яго работы прасякнуты мірам і любоўю, нібы не было войнаў, рэвалюцый, акупацый. На яго фотаздымках адлюстраваны падзеі штодзённага жыцця – сямейныя святы, хросны ход, вучэбныя заняткі сына, інтэр'ер кабінета, уборка ўраджая, праца на пасецы.
Сёння гэта каштоўныя гістарычныя сведчанні аб паўсядзённым жыцці ў беларускай глыбінцы, аб жыцці невялікага праваслаўнага прыходу. На фатаграфіях – сам айцец Павел, яго сям’я і блізкія, госці, простыя людзі.Унікальны фотаархіў Паўла Валынцэвіча фармаваўся год за годам. Самы стары негатыў калекцыі датуецца 1900-м годам, а апошні - 1949-1953 - м годам. Такім чынам, фоталетапіс ахоплівае паўстагоддзя. Здзіўляе лёс самога збору. Шкло і негатывы на шкле - матэрыял вельмі далікатны, Але фотаархіў Паўла Валынцэвіча ацалеў і сёння мае выключную гістарычную каштоўнасць.

Выстаўка працуе: з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
Тэл. для даведак: 227 43 22, 227 00 05
http://history.museum.by

2 комментария:

  1. Лет так через сто, нас тоже так будут рассматривать. Прикольно, ... надо будет прическу поправлять перед фоткой.

    ОтветитьУдалить
  2. лет через сто нас будет оочень много- будут рассматривать самых-самых.
    а прическу и мне надо поправить. вдруг? =)

    ОтветитьУдалить