Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

понедельник, 7 марта 2011 г.

Дровы едуць у Сунаі

Уладзіміра Касменку разам з сынам Алегам ужо каторы год можна пабачыць на дзялянках Старыцкага лясніцтва — бацька і сын, што жывуць у вёсцы Сунаі, самастойна нарыхтоўваюць дровы на наступны ацяпляльны сезон. Вось і сёлета давялося сустрэцца з імі ў Капыльскіх лясах. Конь Жора дапамагаў Уладзіміру Мікалаевічу і лесніку Аляксандру Карпучку перавозіць дровы. У гэты час Алег працаваў крыху далей — разам з мужыкамі ссякаў галіны. Дарэчы, у свае семдзесят адзін Уладзімір Мікалаевіч шаснаццаты год запар дапамагае саджаць новыя дрэвы. Ён лічыць: "Лес — гэта грыбы, ягады. Ды гэта ж багацце наша!"

Сёлета Капыльшчыне не пашчасціла: два тыдні таму прайшоўся па лясах буран. "Вырваў шасцідзесяцігадовыя дрэвы з карэннем", — ідучы па лесе, бядуе ляснічы Уладзімір Занкевіч. Таму працы ў леснікоў прыбавілася.

 

 
Ацяпляльны сезон хоць і падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння, але паклапаціцца пра дровы не пашкодзіць: наперадзе яшчэ не адна халодная вясновая ноч. Усе лясныя гаспадаркі Беларусі прапаноўваюць самастойна нарыхтаваць сабе дровы на спецыяльна адведзеных для гэтага дзялянках. Саманарыхтоўка дроў — гэта не толькі карысна для здароўя (згадзіцеся, свежае паветра і добрая фізічная трэніроўка нікому яшчэ не пашкодзіла), але і істотная эканомія сямейнага бюджэту. Кошт самастойна нарыхтаванага кубічнага метра драўніны зараз каштуе каля 500-600 беларускіх рублёў.

Марына БЕГУНКОВА. фота аўтара. Капыльскі раён.
  http://zviazda.by/ru/issue/article.php?id=75506 

2 комментария: