Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

пятница, 3 июня 2011 г.

Колер— крапавы

  
Чарговы раз ва ўнутраных войсках прайшлі кваліфікацыйныя іспыты на права нашэння крапавага берэта. Для кожнага з 76 чалавек, якія вырашылі ўступіць у эліту "крапавага брацтва", гэты іспыт — своеасаблівы экзамен і адказ а пытанне, як стаць сапраўдным мужчынам.
Не першы раз давялося здымаць здачу на "крапавыя берэты", але, напэўна, менавіта гэты год запомніцца надоўга. Літаральна ляжу ў засадзе — "лаўлю" кадр.


Хлопцы праходзяць другі этап выпрабаванняў — з аўтаматам, процівагазам і спецыяльным заплечнікам пераадольваюць водныя перашкоды, завалы ў лесе. Вопытныя "крапавікі", якія падтрымліваюць сваіх падапечных, стараюцца падбадзёрыць хлопцаў: пасля доўгага марш-кідка пераадоленне вогненна-штурмавой паласы становіцца звышзадачай. Хлопцы, крыху стомленыя, павінны прайсці гэтыя перашкоды на хуткасць. Чую, яшчэ не бачу, бо вакол густы дым, як крычаць: "Жэнька, давай! Жэня, тут цябе дзяўчына чакае з фотаапаратам! Калі хутка дапаўзеш — будзе табе пацалунак!". Усе рагочуць, я падбадзёрваю і праз смех згаджаюся: "Ну, зараз не час, а вось пасля, калі вытрымае ўсе выпрабаванні..".
 На наступным этапе будучыя "крапавікі" павінны адстраляцца з трох відаў зброі — гэта аўтамат, пісталет і кулямёт. Да фінішу змаглі дайсці толькі дванаццаць. Апошні этап патрабаваў ад хлопцаў стойкасці, сілы волі і ўмення дайсці да канца. Жыццёвы вопыт паказвае, што першыя тры ўдары рашаюць вынік бою. Тут жа будучым "крапавікам" трэба было пратрымацца ў 12-хвілінных вучэбных схватках з чатырма праціўнікамі, якія змянялі адзін аднаго праз тры хвіліны. Успомніўшы пра абяцанне на паласе, вачыма шукала таго самага Жэньку. Бачыла, як ён і астатнія адзінаццаць хлопцаў стойка трымаліся, нават не звяртаючы ўвагі на падбітыя вочы і разбітыя ў кроў твары.

З рук намесніка міністра ўнутраных спраў, камандуючага ўнутранымі войскамі генерал-маёра Валерыя Гайдукевіча адзінаццаць хлапцоў атрымалі берэты крапавага колеру. Жэнька выстаяў, дайшоў. На душы стала спакойна. Але ці быў пацалунак? ...Пра гэта няхай гісторыя лепш замоўчвае. Галоўнае, што "крапавае" брацтва папоўнілася. А тыя, хто не атрымаў сімвал мужнасці, зноў змогуць паспрабаваць свае сілы восенню.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.


http://zviazda.by/ru/issue/article.php?id=80082 

Комментариев нет:

Отправить комментарий