Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

четверг, 15 декабря 2011 г.

Тыя, хто замяняе сям'ю

Адзін дзень з жыцця мабільнай брыгады сацработнікаў

Сёння па ўсёй краіне ў сельскай мясцовасці для дапамогі пенсіянерам працуе больш за семдзесят мабільных брыгад, якія аказваць сацыяльныя паслугі дома. Распілаваць і перанесці дровы, прынесці вады, дапамагчы па гаспадарцы — дзякуючы новай форме працы тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дапамагаюць нават тым, хто жыве ў самых далёкіх кутках рэгіёнаў.

На Лагойшчыне дзевятнаццаць бабуль і дзядуляў кожную сераду і чацвер чакаюць "сваіх памочнікаў". Радыус абслугоўвання дзвюх мабільных брыгад — сто чатыры кіламетры. Сацыяльнаму работніку ў адзіночку пераадолець такую адлегласць немагчыма.







Раніца ў мабільнай брыгады, якая, дарэчы, складаецца з чатырох чалавек, пачынаецца з заказаў — медыкаменты, прадукты, аплата паслуг ЖКГ, паштовыя паслугі. Сёння разам з сацыяльнымі работнікамі Ірынай Абмёткай, Таццянай Каптур, Наталляй Кулагінай і кіроўцам Мікалаем Арэф'евым праедзем больш за сто кіламетраў і наведаем восем хат.

Перад выездам забягаем у аптэку — месца, якое сацыяльныя работнікі наведваюць часцей за ўсё. "Хварэць зараз эканамічна нявыгадна, лекі ў два-тры разы падаражэлі", — разглядаюць жанчыны вітрыны. І набіраюць шмат лекаў.





Першы пункт — вёска Берагі, што за дванаццаць кіламетраў ад Лагойска: хоць недалёка ад горада, але дабрацца сюды няпроста. Пакуль едзем, брыгада абмяркоўвае працоўныя пытанні — каму што трэба зрабіць, пра што спытаць, што запісаць-запомніць. У вёсцы жывуць адразу дзве "нашы" бабулі. Пад'язджаем да першай хаты. Мае спадарожніцы спрытна пераапранаюцца і ўжо носяць дровы ў хату, Мікалай Арэф'еў бярэ бідоны і едзе па ваду — воданапорная вежа знаходзіцца на другім канцы вёскі. "Бывае, зімой так падмерзне, што прыходзіцца прывозіць ваду з Лагойска ў бутэльках", — адзначае Мікалай Мікалаевіч.

А вось Ядзвігу Юльянаўну нядаўна наведвалі родныя, таму ваду і дровы насіць не трэба, затое падмесці падлогу, павытрэсваць палавікі, ды і проста паразмаўляць, даведацца пра здароўе — неабходна. Бывае, людзі адмаўляюцца ад сацыяльнага абслугоўвання, але просяць — "вы толькі забягайце, не забывайце!"


У асноўным сацработнікі наведваюць вясковых жыхароў у адзін і той жа час, але бывае, затрымліваюцца, — тады адразу тэлефануюць. І чуюць ад сваіх падапечных: "Толькі б ты, дачушка, не захварэла!"

— Яны заўсёды радуюцца, і нават падрыхтуюцца да прыходу, напрыклад, вады нагрэюць, — усміхаецца Ірына Абмётка.

Сацыяльны работнік — гэта і ўрач, і бухгалтар, і псіхолаг (ды яшчэ які!) у адной асобе, спіс прафесій можна працягваць да бясконцасці. Ды вось толькі не прывыклі нашы людзі да таго, каб ім "чужыя" дапамагалі.

— Лічыцца, што гэта сорам! — кажа Наталля Кулагіна. — Лічыцца, што калі дзеці наведваюць старых раз на тыдзень, дык і абыдуцца тыя без сацыяльнага абслугоўвання. Але розныя ж сітуацыі бываюць. Мы прыедзем, дапаможам, пагаворым... Колькі разоў было, што адразу ж бабулек "па хуткай" у бальніцу адпраўлялі. І грошы за нашы паслугі невялікія — каля 7 тысяч беларускіх рублёў у месяц.


Тым часам мы мінулі Астрошыцы. У Малінаўцы заходзім у чарговую хату.
— Мужчынка, дапамажы мне, калі ласка, там дзірку закрыць трэба, а то бульба змерзне, — ласкава просіць Ядвіга Вікенцьеўна Мікалая Арэф'ева.

— Ну пойдзем, паглядзім, што можна зрабіць! — гучна адказвае ён.

— Калі чалавек добры, дык без усялякіх пытанняў усё яму зробім, нягледзячы на тое, уваходзіць гэта паслуга ў спіс ці не. Бо ўсё ж павінна быць па-людску, — у адзін голас кажуць сацработнікі. — Але час ад часу здараецца наадварот: чалавек лічыць, што ты яму абавязаны назаўсёды... Па законе дзеці абавязаны ўтрымліваць сваіх бацькоў, а мы проста дапамагаем і даём парады. Значна часцей, безумоўна, людзі кажуць "дзякуй".

На чатырох чалавек з брыгады агульны стаж работы ў гэтай сферы — каля трыццаці гадоў. Таму падзяліцца сваім вопытам і парадамі можа кожны.

— Складанасці былі і будуць, але праходзіць месяц-другі, і ўсё забываецца, — распавядае Таццяна Каптур. — Вось у мяне ёсць бабулька, якая чатыры гады таму паехала жыць да дзяцей у Мінск, а ўсё роўна кожны год віншуе мяне з днём народзінаў, не забывае!

— Самыя дарагія і каштоўныя для нас словы — "Дай вам Бог здароўя!" — дадае Наталля Кулагіна.

Дай вам Бог здароўя!






Лагойск—Берагі—Астрошыцы—Малінаўка—Сялец—Лагаза—Новае Жыццё.


Крыніца --- http://zviazda.by/ru/pril/article.php?id=90366








1 комментарий:

  1. Imi plac imaginile!

    Craciun Fericit si La Multi Ani!
    Joyeux Noël et Bonne Nouvelle Année!
    Merry Christmas and Happy New Year!
    Buon Natale e Buone Feste!
    Feliz Navidad e Felices Fiestas!
    Życzę Wesołych Świąt!
    Frohe Weihnachten und ein gutes neues Jahr!
    Καλά Χριστούγεννα σε όλους!
    Feliz Natal e Feliz Ano Novo!

    ОтветитьУдалить