Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

понедельник, 16 января 2012 г.

"Калядныя Цары"

Абрад “Цары” – гэта своеасаблівая форма карнавальнага абыходу, што ладзіцца толькі ў вёсцы Семежава і толькі ў Шчодры вечар – 13 студзеня.


Увечары сем стройных кавалераў-салдат з урачыстым маршам, з запаленымі факеламі, у суправаджэнні барабаннага боя і вясёлага натоўпу ходзяць ад хаты да хаты. Кавалеры апранутыя «з іголачкі»: белыя касцюмы, бліскучыя боты, нагрудныя крыжы, чырвоныя пасы накрыж, у высокіх капелюшах, упрыгожаных рознакаляровымі стужкамі.





 Гэты абрад -- адзіны з Беларусі, што ўваходзіць у Спіс нематэраяльнай спадчыны ЮНЭСКА.У Беларусі унікальныя аб’екты нематэрыяльнай спадчыны заносяцца ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, які на сённяшні момант ўключае ў сабе 53 элементы (у тым ліку абрады “Ваджэнне стралы”, “Гуканне вясны” і г.д.).

Нематэрыяльная культурная спадчына - гэта звычаі, формы ўяўлення і выяўлення, веды і навыкі, - а таксама звязаныя з імі інструменты, прадметы артыфакты і культурныя прасторы, прызнаныя супольнасцямі, групамі і, у некаторых выпадках, асобнымі людзьмі ў якасці часткі іх культурнай спадчыны. У 2003 годзе ў Парыжы на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА была прынятая Міжнародная канвенцыя аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, гэтым самым гэткай спадчыне быў нададзены статус істотнага кампанента культуры на міжнародным узроўні. Ініцыятыва знайшла водгук у розных краінах, ужо ў 2005 годзе канвенцыю ратыфікавалі 26 дзяржаў, у тым ліку Беларусь. Ужо напрыканцы 2010 г. у Спіск нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА ўваходзіла болей за 50 элементаў (у тым ліку іглаўколванне, фламенка, французская кухня і г.д.).





 У карнавальную групу ўваходзяць «лекар» з велізарнымі атрыбутамі сваёй прафесіі, «дзед» (пераапранутая ў мужчынскае ламачча дзяўчына), «баба» - размаляваны хлопец у жаночым убранні.

 У кожнай хаце «цары» разыгрываюць тэатралізаваныя сцэнкі, своеасаблівыя імправізацыі па матывах народнай драмы «Цар Максіміліян»: сустрэча цароў, сварка, бойка. Прадстаўленні перапоўненыя народным гумарам, вясёлай бутафорыяй. Заканчваецца візіт «цароў» і іх світы вясёлымі песнямі, танцамі, добрымі пажаданнямі. Па заканчэнні абыходу ўсіх удзельнікаў святочнага шэсця чакае багатае частаванне: гаспадары шчодра дзякуюць «цароў» за вясёлае віншаванне традыцыйнымі кулінарнымі дарамі – вясковай каўбаскай з печы, пірагамі, іншымі прысмакамі.


Прэзентацыя абрада праводзілася ў рамках праета БГА "Адпачынак ў вёсцы", што падтрыманы Праграмай малых грантаў Пасольства ЗША ў Беларусі.

4 комментария:

  1. марына, жээсць))
    а духаў не вызывалі?:)

    ОтветитьУдалить
  2. Усё было добра! =)

    Paseo de Gonzalez gracias! =)

    ОтветитьУдалить
  3. А адкуль інфармацыя пра наяўнасць у Дзяржаўным спісе абраду "Гуканне вясны"?

    ОтветитьУдалить