Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

вторник, 20 марта 2012 г.

Сямейныя справы Пузанкевічаў

Сям'я Пузанкевічаў — прадстаўнікі рэдкай прафесіі ў нашай краіне. Справа ў тым, што муж і жонка, Генадзь і Таццяна, — адны з нямногіх у Беларусі, хто вырабляе чучалы птушак і жывёл. Першым у сям'і захапляцца гэтай справай стаў Генадзь, пасля да яго далучыліся Таццяна і дзеці. Сёння Пузанкевічы — адны з самых вядомых таксідэрмістаў Беларусі.

У гэтым доме заўсёды чуваць спеў жывых птушак. У клетках і вальерах жывуць дэкаратыўныя куры з розных краін свету. Папугай Арчы, адзіны зеленакрылы ара ў краіне, — сапраўдны сябар сям'і. А яшчэ тут займаюцца рэабілітацыяй драпежных птушак: Генадзь Канстанцінавіч даглядае двух беркутаў, якіх прывезлі ледзь жывых.



Генадзь Пузанкевіч больш чым за трыццаць гадоў вырабіў каля сямі тысяч чучал. Яго калекцыя (у асноўным птушкі) — больш за 250 асобнікаў — унікальная для Беларусі і па колькасці, і па разнастайнасці. Каго тут толькі няма! Мядзведзь, лось, кракадзіл, мноства розных птушак — усё гэта можна пабачыць у доме гаспадара, у сапраўдным музеі, які мае статус асабліва каштоўнай прыватнай заалагічнай калекцыі Рэспублікі Беларусь. 

Нездарма гаспадара гэтых работ запрашаюць не толькі прыватныя калекцыянеры, але і буйныя заапаркі і заалагічныя інстытуты свету. Напрыклад, у адноўленым Музеі прыроды, што ў Белавежскай пушчы, амаль 80% чучал птушак выраблены Генадзем Пузанкевічам, як, дарэчы, і ў музеі Прыпяцкага запаведніка, дзе гэтая лічба дасягае амаль 100%. 



Генадзь дзеліцца, што чучала зрабіць можа кожны, а вось "ажывіць", надаць добрую позу — гэта вельмі складана. Дарэчы, робіць ён свае экспанаты з загінулых прадстаўнікоў фаўны, бо з'яўляецца праціўнікам любых паляванняў і мэтанакіраванага знішчэння жывых істот.



Генадзь Канстанцінавіч — дасведчаны фатограф. Бывае, суткамі праседжваў у зарасніках дзеля аднаго добрага здымка. Затое потым яго фатаграфіі станавіліся ілюстрацыямі да падручнікаў, а назіранні — каштоўнымі звесткамі для Чырвонай кнігі Беларусі. Да таго ж ён — вялікі аматар падарожнічаць. У вольны час Генадзь і Таццяна наведваюць розныя краіны і менавіта там, пашыраючы свае веды па біялогіі, набываюць рэдкіх птушак і расліны. 

Марына БЕГУНКОВА,
фота аўтара.
г. Жодзіна.


Комментариев нет:

Отправить комментарий