Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

суббота, 5 мая 2012 г.

Тры "Звязды"



фота: Н. Аблажэй


"Звязда", як вядома, жаночага роду. І ён, чароўны пол, прадстаўлены ў старэйшай беларускай газеце прыгожымі, надзейнымі, працавітымі каляжанкамі даволі грунтоўна. Як на сапраўднай гаспадыні-беларусцы трымаецца дом, так і ад іх прафесійнай увішнасці, руплівасці ў немалой ступені залежыць імідж нашага выдання. Калі чытачы чакаюць "Звязду" як даўнюю сяброўку, дарадцу — у гэтым і іх немалая заслуга, нашых прыгожых супрацоўніц.
Можа, таму і не выпадкова, што сёлета менавіта яны — Надзея, Марына і Надзея — намініраваліся ад "Звязды" на VІІІ Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ "Залатая Літара". Сярод амаль 250 заявак, што былі пададзены на ўдзел у ім з усёй краіны, "пальму першынства" ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі" вырашыла аспрэчыць рэдактар аддзела сацыяльных праблем Надзея ДРЫЛА, у намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт" — вядучы фотакарэспандэнт Марына БЕГУНКОВА, у намінацыі "Лепшы аглядальнік" — рэдактар аддзела адукацыі Надзея РАСОЛЬКА (творчы псеўданім Надзея НІКАЛАЕВА).
...Ужо адбылося пасяджэнне журы, падчас якога былі вызначаны лаўрэаты конкурсу, але інтрыга захоўвалася практычна да самага апошняга — да моманту цырымоніі ўзнагароджання журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ ў Нацыянальнай бібліятэцы. Адзін за адным пераможцы ў намінацыях атрымліваюць дыпломы і памятныя знакі — сімвалы конкурсу — "Залатую Літару". Кветкі, апладысменты, віншаванні ўсім калегам! Дыпломы ў намінацыях "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі" і "Лепшы фотакарэспандэнт" уручаюцца Надзеі ДРЫЛЕ і Марыне БЕГУНКОВАЙ. "Залатую Літару" ў намінацыі "Лепшы аглядальнік" за асвятленне праблем адукацыі атрымлівае Надзея РАСОЛЬКА (Надзея НІКАЛАЕВА)! Віншуем калег, зычым ім далейшых прафесійных поспехаў: цікавых тэм, вострага пяра і ўдалага кадра!
Сяргей СТАРЫНАЎ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий