Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

вторник, 5 июня 2012 г.

"Ой хораша куст вадзілі, каб людзі шчаслівы былі!"

У вёсцы Пласток, што на Любанскай зямлі, справілі ўнікальны старажытны абрад "Ваджэнне куста". Як кажуць мясцовыя, кожны год водзяць тут куст, "каб быў хлеб у доме, поле радзіла, у сараі вадзіла".


Па традыцыі, на другі дзень Троіцы ў вёсках пачыналіся гульбішчы: выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, рабілі яе Кустом (упрыгожвалі кляновымі ці бярозавымі лістамі і галінкамі, вяночкам) і вялі праз усё сяло.

Ды нікога не міналі, бо Куст сімвалізаваў род, радавод. "Каго куст мінае, той ураджаю не мае" — жыве і дагэтуль павер'е пра цудадзейнасць сустрэчы з кустом.


— А ці прымеце куста? — пачыналіся размовы перад чарговай хатай. Тут жа, на ручніку з хлебам, яйкамі, грашыма, сустракалі гаспадары жанчын.



— Вось табе вяночак, каб быў сыночак! — Куст апранае на галовы гаспадароў кляновыя "ўпрыгажэнні".








 Пасля абходу вёскі гурт накіроўваўся зноў да таго месца, дзе Куста пераапраналі. "Працэдура" паўтаралася ў адваротным парадку. Дзяўчаты ўпрыгожвалі бярозку, завівалі рознакаляровыя стужкі.
А пасля — кідалі на дрэвы вянкі, "каб збыліся жаданні, на жыта густое, на гады добрыя".





 Смачная яечня, карагоды, кумленне... Добра "павадзіўшы куста", сабраўшы частаванні і дарункі, удзельніцы "жаночага войска", нарэшце, садзяцца за святочныя сталы. І яшчэ доўга гучаць народныя песні-паданні...





3 комментария:

  1. Анонимный5 июня 2012 г., 15:05

    отличная съёмка.....

    ОтветитьУдалить
  2. Анонимный5 июня 2012 г., 19:47

    І зноў Любаншчына... Выдатная праца.

    ОтветитьУдалить
  3. Дзякуй!) На Любаншчыне -- самыя лепшыя людзi)))))))

    ОтветитьУдалить