Любое использование фотографий, опубликованных на сайте, без разрешения автора запрещено. Все права защищены законом Республики Беларусь "Об авторском праве и смежных правах". Спасибо за понимание.

Обо мне

Моя фотография
Минск, Belarus
Профессиональный фотограф Марина Бегункова. Репортажная и художественная фотография. Фотография - это моя любовь и ежедневная работа в газете.
Связаться со мной можно: begunkova@tut.by
+375 29 368 57 75.
О себе: c 2007 года и до настоящего времени– ведущий фотокорреспондент республиканского общественно-политического издания, самой старейшей белорусской газеты «Звязда». С 2010 по 2013 гг. – преподаватель по фотожурналистике Института парламентаризма и предпринимательства. С 2013 года – постоянное сотрудничество с Институтом журналистики БГУ в проведении для студентов и фотокорреспондентов мастер-классов по специальности «Фотожурналистика». Постоянное сотрудничество с известными газетами, журналами и Интернет СМИ. Мои гордости: Фотография обряда "Русалье"(Любанский р-н) вошла в шорт-лист одного из крупнейших международных фотоконкурсов Sony World Photography Awards 2012. Лауреат республиканкого конкурса среди печатных СМИ "Золотая Литера 2012" в номинации "Лучший фотокорреспондент" Всегда рада взаимовыгодному сотрудничеству.

среда, 28 ноября 2012 г.

Міка і Х’юга спяшаюцца на дапамогу!

Паплаваць з дэльфінамі могуць дзеткі з асаблівасцямі развіцця -- эфектыўны накірунак рэабілітацыі толькі зараз стаў актыўна выкарыстоўвацца ў Беларусі.
У мінскім дэльфінарыі “Нэма”, які размяшчаецца на тэрыторыі сталічнага заапарку, амаль год дзейнічае дэльфінатэрапія, накірунак, які напраўлены на рэабілітацыю хворых дзяцей з цэрэбральным паралічам, сіндромам Дауна, аўтызмам. За гэты час прайсці курс незвычайнай рэабілітацыі змаглі хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з усёй Беларусі, але і Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы. Самым малым наведвальнікам толькі-толькі споўнілася два гады.




За адзін сеанс (а гэта каля 30 хвілін) дзеці амаль увесь час кантактуюць з дэльфінамі. Як адзначае дэльфінатэрапеўт Васіль Аўсяннікаў, дзякуючы заняткам дзеткі вучацца наладжваць зносіны, плаваць, здымаць страх перад вадой.  Ды і цудоўны настрой пасля зносінаў з самымі пазітыўнымі марскімі жывёламі забяспечаны!




-- Усе заняткі пабудаваныя на гульне, але вельмі карыснай, -- адзначае Васіль. -- Дзеці, калі бачаць рэакцыі дэльфінаў, пачынаюць больш рухацца, больш размаўляць. І, безумоўна, камунікаваць больш у шырокім сэнсе.
Кірыл Сініца (на фота) разам з бацькамі і старэйшым братам прыехаў да дэльфінаў з Гродна. Тата Віталь адзначае -- дзякуючы гэтым сеансам сын стаў і адчуваць сябе лепш, і хвароба пакрыху адступае.
З лістапада па сакавік месяц у мінскім дэльфінары праходзіць сезоннае зніжэнне кошту праходжання курсу дэльфінатэрапіі ад 25% да 35%. Напрыклад, кошт у лістападзе-снежні за адзін занятак складае 720 тысяч рублёў, у студзені-лютым -- 640 тысяч.



http://zviazda.by/a2ttachments/105874/zv_20121127_1.pdf


Комментариев нет:

Отправить комментарий